Главная>Сервисы>Архив новостей
Сервисы
Архив новостей
12 ноября 2017 г.Архив...
К 100-летию Октябрьской революции

Да 100-годдзя Вялікага Кастрычніка

Гэты год багаты на юбілейныя даты. Праз некалькі дзён мы будзем адзначаць 100-годдзе Вялікага Кастрычніка. У Беларусі Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі па-ранейшаму дзяржаўнае свята.

На гэтым тыдні ў наш раён завіталі Р. А. Шугалеева, дырэктар Магілёўскай абласной арганізацыйнай структуры рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства “ВЕДЫ” і Г. І. Валчок, прафесар, член праўлення Магілёўская абласной організацыі таварыства, лектар, кандыдат гістарычных навук.

Паслухаць актуальную лекцыю на тэму “Вялікая Кастрычніцкая рэвалюцыя і сацыяльна-эканамічнае развіццё Белар­усі “ прыйшлі члены таварыства, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, ідэалагічны актыў раёна.

Прафесар кафедры гісторыі і культуры Беларусі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. А. А. Куляшова нагадаў прысутным аб прыбліжэнні 100-гадовага юбілею Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі, якая змяніла ход сусветнай гісторыі. Ён прааналізаваў розныя пункты гледжання на рэвалюцыйныя падзеі, прывёў шэраг пераканаўчых фактаў, якія паспрыялі сацыяльна-эканамічнаму развіццю Беларусі. Расказаў як беларускі народ, у выніку рэвалюцыйных пераўтварэнняў, здабыў дзяржаўнасць, стварыў эканамічны і інтэлектуальны патэнцыял, збярог і ўзбагаціў нацыянальную культуру.

Р. А. Шугалеева расказала аб рабоце абласной структуры таварыства, падзялілася планамі на будучае і запрасіла да актыўнага супрацоўніцтва ўсіх прыхільнікаў абласной арганізацыйнай структуры рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства “ВЕДЫ” . ­

Алена Ярошка, в.а. начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры, і па справах моладзі райвыканкама.

Источник: сайт Кличевского районного исполнительного комитета