Главная>Сервисы>Архив новостей
Сервисы
Архив новостей
18 июня 2019 г.Архив...
Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі запрашае

Традыцыі жывёлагадоўлі Беларусі

20 чэрвеня ў 14.00 у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбудзецца прэзентацыя калектыўнай манаграфіі “Традыцыі жывёлагадоўлі Беларусі”, прымеркаванай да года выхаду кнігі.  Мэта манаграфіі – паказаць эвалюцыю традыцый багатай і самабытнай культуры жывёлагадоўлі Беларусі, выявіць змены ў структуры галіны, прасачыць захаванне і мадэрнізацыю традыцый па ўтрыманні і доглядзе, узнаўленні і селекцыі свойскіх жывёл, ахарактарызаваць светапоглядныя ўяўленні аб свойскіх жывёлах, святы, звычаі, народныя веды, звязаныя з жывёлагадоўляй.

Кніга выйшла ў выдавецтве “Беларуская навука”. Аўтарам ідэі навуковым рэдактарам выступіла вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі доктар гістарычных навук Галіна Іванаўна Каспяровіч. У кнізе прадстаўлены інфарматыўныя раздзелы напісаныя Г. І. Каспяровіч, Л. П. Сівуравай, А. Ю. Бабіч, Л. Ш. Марковіч, У. І. Кастаусавым. Манаграфія багата ілюстравана.

Кніга заклікана захаваць каштоўныя артэфакты культуры гаспадарчай дзейнасці беларусаў, у якіх сканцэнтраваны вопыт, народныя веды, навыкі, звычаі, абрады, стэрэатыпы паводзін беларусаў, якія былі выпрацаваны на працягу стагоддзяў.

На мерапрыемства запрошана кіраўніцтва Прэзідыума НАН Беларусі, Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі, Выдавецкага дома “Беларуская навука”, прадстаўнікі вышэйшых навучальных устаноў.

У прэзентацыі таксама бярэ ўдзел фальклорная група Guda. У выкананні калектыву прагучаць русальныя, купальскія песні.

Запрашаем усіх зацікаўленых у інфармацыйна-выставачны цэнтр ЦНБ НАН Беларусі: вул. Сурганава, 15, першы паверх, пакой 110.

Кантактная інфармацыя:

Vel. + 375 (29) 109 12 77, р. т. +375 (17) 284 29 24 Галіна Іванаўна Каспяровіч, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору

р. т. +375 (17) 284 10 31 Валерыя Варонкіна

 

 

Источник: ЦНБ НАН Беларусі