Главная>Сервисы>Архив новостей
Сервисы
Архив новостей
26 апреля 2019 г.Архив...
Семінар-вучоба ідэалагічнага актыву

 

У ДУА «Карэліцкая дзіцячая школа мастацтваў» праведзены семінар-вучоба ідэалагічнага актыву раёна пад старшынствам галоўнага спецыяліста сектара ідэалагічнай работы і па справах моладзі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама Генадзія Карпаленкі.

Вялікую цікавасць у прысутных выклікала выступленне старшага выкладчыка ДУА «Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі», лектара Гродзенскай абласной арганізацыйнай структуры РДГА «Беларускае таварыства «Веды» Людмілы Тарымы аб ролі сям’і ў выхаванні дзяцей.

Даходліва, цікава, на прыкладах з паўсядзённага жыцця лектар расказала аб тым, чым трэба бацькам кіравацца штодзённа, каб дзіця расло здаровым, выхаваным, шчаслівым і змагло паспяхова вызначыцца ў жыцці.

«У дзяцей заўсёды кепска атрымлівалася слухацца дарослых, затое заўсёды выдатна ўдавалася ў іх пераймаць», — да слоў мысліцеля, якія прывяла лектар, варта было б прыслухацца бацькам, бо ў дзецях, як у люстэрку, яны ўбачаць сябе.