Главная>Сервисы>Архив новостей
Сервисы
Архив новостей
20 марта 2019 г.Архив...
Идеологический актив Кореличского района встретился за «круглым столом»

 

Скоро День единения народов Беларуси и России. Идеологический актив Кореличского района встретился за «круглым столом»

 

У чытальнай зале Карэліцкай раённай бібліятэкі праведзены семінар-вучоба ідэалагічнага актыву раёна пад старшынствам начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама Іны Санчук.


Вялікую цікавасць у ідэолагаў раёна выклікала выступленне лектара Гродзенскай абласной арганізацыйнай структуры РДГА «Беларускае таварыства «Веды», старшага выкладчыка кафедры філасофіі УА «Гродзенскі ўніверсітэт імя Янкі Купалы» Дзмітрыя Трафімовіча па тэме: «Саюзная дзяржава як геапалітычная сіла і жыццёвая неабходнасць». Гутарка прымеркавана да святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню яднання народаў Беларусі і Расіі.
Свае погляды выказалі навуковы супрацоўнік Карэліцкага раённага краязнаўчага музея Марыя Беленава і інжынер па ахове працы, адказны за ідэалагічную работу ААТ «Карэліцкая сельгастэхніка» Андрэй Рамановіч.

Актуальнымі аказаліся і дататковыя тэмы для абмеркавання. Аб развіцці будаўнічай галіны Рэспублікі Беларусь расказала начальнік упраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі, ахітэктуры і будаўніцтва Карэліцкага райвыканкама Ірына Малышава, аб мерах па супрацьдзеянню незаконнаму абароту наркотыкаў, прафілактыцы іх ужывання — оперупаўважаны групы на наркантролю і супрацьдзеянню гандлю людзьмі Карэліцкага РАУС Дзяніс Маковік.
На семінары быў абмеркавана шэраг актуальных пытанняў.

Галіна СМАЛЯНКА
Фота Іны ЛЕЙКА

Источник: Кореличская массово-политическая газета «Полымя»