Главная>Сервисы>Архив новостей
Сервисы
Архив новостей
23 февраля 2019 г.Архив...
Тыдзень роднай мовы ў бібліятэках Ваўкавышчыны

21 лютага адзначаецца як Міжнародны дзень роднай мовы, які быў заснаваны з мэтай захавання і развіцця знікаючых моў, а таксама павышэння дасведчанасці аб моўных і культурных традыцыях. Традыцыйна з нагоды гэтага свята ў Беларусі праходзіць Тыдзень роднай мовы.

 

З 18 лютага ў бібліятэках разам з грамадскімі агранізацыямі і ўстановамі адукацыі ладзіліся разнастайныя мерапрыемствы.

 

У Ваўкавыскай раённай бібліятэцы для выхаванцаў дзіцячага садка № 7 прайшла інтэрактыўная гульня “Люблю цябе, зямлі бацькоўскай слова”.

 

Разам з раённым таварыствам "Веды" падрыхтавана творчая сустрэча вучняў 6-х класаў гімназіі № 1 з цікавымі і таленавітымі людзьмі: гродзенскім паэтам, публіцыстам, літаратурным крытыкам, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Дзмітрыем Радзівончыкам і паэтамі-землякамі Віктарам Курловічам, Мікалаем Іваноўскім, Галінай Смок, Георгіем Кісялёвым.

 

Літаратурныя сустрэчы з Віктарам Курловічам адбыліся таксама ў Гарадской бібліятэцы № 46 і Раённай дзіцячай бібліятэцы.

 

Гадзіна роднай мовы з паэткай Галінай Бойчанка-Здановіч прйшла ў Гарадской дзіцячай бібліятэцы.

 

З аглядам літаратуры твораў беларускіх дзіцячых пісьменнікаў-юбіляраў 2019 года ў дзіцячым садку г.п.Рось выступіла загадчык Роскай гарпасялковай бібліятэкі.

 

Алена ЦЯРЭШКА, метадыст аддзела бібліятэчнага маркетынгу Ваўкавыскай раённай бібліятэкі