Главная>Сервисы>Архив новостей
Сервисы
Архив новостей
5 декабря 2018 г.Архив...
Iнфармацыя і сацыяльная актыўнасць: навуковы семінар

Навукова-практычны семінар "Інфармацыйна-тлумачальная работа як фактар развіцця сацыяльнай актыўнасці моладзі" адбыўся ў інстытуце 29 лістапада.

Мерапрыемства было арганізавана кафедрай сацыяльна-гуманітарных дысцыплін з мэтай на навуковым узроўні абмеркаваць стратэгіі і метады інфармацыйнай працы з моладдзю.

У семінары ўзялі ўдзел прадстаўнікі абласной выканаўчай улады, беларускага таварыства "Веды", гарадской арганізацыі ГА "БРСМ", Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання і Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А.Куляшова.

Напрамак гутаркі задалі начальнік кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Сяргей Венідзіктаў, прарэктар па навуковай работе Уладзімір Барысенка, а таксама прафесар кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Віталь Выбарны, які падзяліўся вынікамі сваіх навуковых даследаванняў каштоўнасных арыентацый моладзі.

Начальнік упраўлення ідэалагічнай работы Магілёўскага аблвыканкама Алег Корапаў у сваім выступленні ўзняў пытанне актуальных напрамкаў і тэхналогій інфармацыйнай работы ў сучасных умовах. Першы намеснік старшыні праўлення магілёўскай структуры таварыства "Веды" Раіса Шугалеева распавяла аб дзейнасці Народнага ўніверсітэта. Старшы выкладчык Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання Андрэй Кузьмін падзяліўся ўласным вопытам працы са студэнцкай моладдзю. Аб новых моладзевых праектах у сацыяльных сетках распавёў першы сакратар Кастрычніцкага камітэта ГА "БРСМ" Арцём Строганаў. Вопытам Магілёўскага інстытута МУС у выкарыстанні новых інфармацыйных тэхналогій у працы з курсантамі і абітурыентамі падзяліўся начальнік аддзялення прафарыентацыйнай работы, інфармацыі і грамадскіх сувязей Кірыл Маржанаў.

Матэрыялы навукова-практычнага семінару "Інфармацыйна-тлумачальная работа як фактар развіцця сацыяльнай актыўнасці моладзі" будуць апублікаваны ў 2019 годзе.

Любоў ШУМIЛКА

Источник: сайт Могилевского института МВД Республики Беларусь

4

1